МАНІЛА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адляцеў сёньня з Малайзіі ў Таілянд.
У часе знаходжаньня ў Малайзіі Джордж Буш падзякаваў філіпінцам за тое, што яны сталі побач з амэрыканцамі ў вайне з тэрарызмам.
Выступаючы перад парлямантам у Маніле, Буш сказаў, што вайсковы саюз паміж ЗША і Філіпінамі ёсьць гарантыяй стабільнасьці ў ціхаакіянскім рэгіёне.
(Буш) “Кожны народ у Азіі і ва ўсім сьвеце стаіць перад выбарам. Тыя, хто абярэ шлях падтрымкі тэрарыстаў, абіраюць шлях вайны з цывілізацыяй. Народы, якія ігнаруюць тэрарызм, мяркуючы што тэрарысты ўдараць не ў іх, а недзе ў іншым мейсцы, падманваюць самі сябе, аслабляюць агульную бясьпеку ды адкрываюць шлях да жахлівага гвалту ў будучым”.
Сказаў Джордж Буш.
Буш сказаў,што саюз дзьвюх краінаў – ЗША і Філіпінаў – будзе ўзмацняцца; Вашынгтон дапаможа Маніле ў рэфармаваньні войска ды барадзьбе з узброенымі групоўкамі, зьвязанымі з аль-Кайдай.