ГАЗА. У лягэры ўцекачоў Рафах, што ў Паласе Газа ў часе страляніны з удзелам ізраільскіх жаўнераў забітыя тры палестынцы.
Сярод загіблых – адзін зь лідэразў групоўкі “Хамас”, палестынчкі ваяўнік і выпадковы мінак. Прынамсі 10 асобаў параненыя.
Паведамляецца, што ізраільскія жаўнеры пачалі страляць у кірунку групы палестынаў, якія хацелі падкласьці бомбу.
У лягэры рафах ізраільцы працягваюць апэрацыю ў пошуку тунэляў, праз якія палестынскія ваяўнікі атрымліваюць зброю з Эгіпту.
Між тым прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што дэпартацыя з палестынскіх тэрыторыяў лідэра аўтаноміі Ясіра Арафата ня ёсьць ў інтарэсе Ізраілю.
Усяго месяц таму, ізраільскі ўрад ухваліў рэзалюцыю ў якой гаворыцца пра патрэбу выслаць Арафата з Палестыны, бо ён, паводле Тэль-Авіву, нясе галоўную адказнасьць за тэрарэстычныя замахі супраць ізраільцаў.