Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:20 ]  У ЗША правераныя ўсе самалёты


ВАШЫНГТОН. У ЗША адмыслоўцы праверылі ўсе самалёты пасьля таго, як на борце двух авіяляйнэраў, што знаходзіліся на лётнішчах у Х’юстане і Новым Арлеане былі знойдзеныя нажы для рэзкі картону і муляжы выбуховых прыстасаваньняў. Такія нажы былі выкарыстаныя злачынцамі ў часе тэрарыстычных замахаў 11 верасьня. ФБР паведаміла, што ўжо арыштаваны малады чалавек, які падазраецца ў тым, што прынёс гэтыя рэчы ў самалёт. Дырэктар ФБР Робэрт Мюлер заявіў. (Мюллер) “Я мяркую, што няма небясьпекі для пералётаў. Няма пагрозы тэрарызму. Тое, што мы знайшлі, не выглядае на захады ў падрыхтоўцы тэрарэстычнага замаху” Сказаў дырэктар ФБР.
XS
SM
MD
LG