ЛЯ ПАС. Балівійскі Кангрэс прыняў адстаўку прэзыдэнта краіны Гансалэ Санчаза дэ Лязада. Гэтая адстаўка адбылася пасьля шматтыднёвых маніфэстацыяў пратэсту жыхароў краіны супраць праамэрыканскай палітыкі прэзыдэнта. Дэманстранты выступалі таксама супраць рашэньня ўлады пачаць экспарт прыроднага газу ў Злучаныя Штаты ды Мэксіку. Цягам апошніх хваляваньняў у Балівіі - самай беднай краіне Паўднёвай Амэрыкі загінулі болей за 70 чалавек. Новым прэзыдэнтам краіны Кангрэсам Балівіі быў прызначаны віцэ-прэзыдэнт Карлас Мэса.