Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:50 ]  Тоні Блэр ухваліў рэзалюцыю ААН у справе Іраку


БРУСЭЛЬ. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што ўхвала Радай Бясьпекі ААН рэзалюцыі ў справе Іраку ёсьць добрай навіной перадусім для саміх іракцаў. (Блэр) “Па-першае, я хацеў бы сказаць, што вельмі задаволены вынікамі ўчорашняга галасаваньня ў ААН. Я думаю што гэта добрая навіна для міжнароднай супольнасьці, але перадусім для ірацкага народу. Як вы ведаеце, мы робім рэальны прагрэс ў Іраку, нягледзячы на няспынныя замахі супраць амэрыканскіх, брытанскіх сілаў і, найперш, супраць ірацкага народу”. Сказаў Тоні Блэр. Пасьля працяглых перамоваў, Рада Бясьпекі ўчора адзінадушна ўхваліла Рэзалюцыю, якая заклікае краіны сьвету накіраваць ў Ірак войска і грошы, каб дапамагчы адбудаваць гэтую краіну. Адзіная дата, якая ўтрымліваецца ў рэзалюцыі - 15 сьнежня; да гэтага часу прызначаная амэрыканцамі Кіруючая Рада Іраку мусіць стварыць плян падрыхтоўкі выбараў.
XS
SM
MD
LG