ТОКІЁ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сустрэўся сёньня ў японскай сталіцы з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Юніхіро Каізумі. Гэта першая сустрэча амэрыканскага кіраўніка ў часе ягонага падарожжа па краінах Азіі і Аўстраліі.
У часе перамоваў будуць абмеркаваная магчымая японская дапамога ў адбудове Іраку, Паўночна-карэйскі ядзерны крызіс, а таксама надзённыя праблемы эканамічных дачыненьняў.
Раней ЗША віталі рашэнньне Японіі выдаткаваць у 2004 годзе мільярд 500 мільёнаў даляраў на адбудову Іраку.
Прэм’ер Каізумі сказаў, што Японія разглядае магчымасьці ськіраваньня ў Ірак таксама і сваіх жаўнераў:
(Каізумі) “Паколькі пытаньне прысутнасьці міжнародных міратворчых сілаў у Іраку застаецца актуальным, японія мусіць разгледзець яго ў межах сваёй канстытуцыі. Трэба моцна падумаць, што мы насамрэч можам у гэтай справе зрабіць”.
Сказаў японскі прэм’ер.