Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Хатамі: Іран ня будзе вырабляць ядзерную зброю


46 ПУТРАДЖАЯ. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі, які бярэ ўдзел у саміце арганізацыі Ісьлямская Канфэрэнцыя, заявіў, што Іран не плянуе ствараць ядзерную зброю. Хатамі сказаў, што Іран працягне супрацоўніцтва з міжнародным агенцтвам у справе атамнай энэргіі, ці МАГАТЭ. Іранскі прэзыдэнт, аднак, падкрэсьліў, што на ягоную думку патрабаваньні МАГАТЭ да Ірану не справядлівыя. Іран мусіць да 31 кастрычніка падаць МАГАТЭ ўсе доказы на карысьць таго, што ягоная ядзерная праграма мае мірны характар.
XS
SM
MD
LG