БАКУ. Прэм’ер-міністар Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што ў Баку адноўлены парадак, паслья жорсткіх сутычак паміж прыхільнікамі апазыцыі і паліцыяй.
Апазыцыя абвінаваціла ўлады ў фальсыфікацыях учорашніх выбараў, у выніку якіх перамог Ільхам Аліеў - сын шматгадовага кіраўніка Азэрбайджану Гейдара Аліева.
У часе сутычак адзін чалавек быў забіты, дзясяткі параненыя, а амаль 200 ўдзельнікаў акцыі пратэсту - арыштаваныя.
Паводле азэрбайджанскай пракуратуры, у сутычках вінаватыя тры апазыцыйныя партыі Азэрбайджану.
Падрабязна пра сытуацыю пасьля выбараў у Азэрбайджане слухайце ў нашай далейшай праграме.