Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Рада Бясьпекі ўхваліла рэзалюцыю ў справе Іраку


ААН. Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў адзінадушна ўхваліла рэзалюцыю ў справе Іраку, якую запрапанавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі. Галасаваньне ў Радзе Бясьпекі разглядаецца як значная дыпляматычная перамога Вашынгтону пасьля таго, як Нямеччына, Францыя і Расея выказалі заўвагі што ў рэзалюцыі няма гаворкі пра хуткую перадачу ўлады ў Іраку самім Іракцам. За некалькі гадзінаў да галасаваньня канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр нечакана заявіў, што Нямеччына, Расея і Францыя дамовіліся прагаласаваць за прапанаваную Злучанымі Штатамі рэзалюцыю, бо “гэта крок у добрым накірунку”. (Шродэр) Зразумела адно – рэзалюцыя, гэта крок у правільным накірунку. Аднак, на нашую думку. Яна не вырашае ўсіх праблемаў і таму мы ня лічым за магчымае накіроўваць у Ірак войскі ці даць дадатковыя грошы, акрамя тых, пра якія мы ўжо дамовіліся. Эўразьвяз ужо выдаткаваў на аднаўленьне Іраку 200 мільёнаў эўра. У рэзалюцыі, прапанаванай ЗША, утрымліваецца дата – 15 сьнежня, да якой Кіруючая рада Іраку мусіць вызначыць час правядзеньня выбараў і стварэньня новай канстытуцыі краіны. Рэзалюцыя прадугледжвае таксама ўзмацненьне ролі ААН у пераходзе Іраку да дэмакратыі, дае ёй большыя паўнамоцтвы ў вайсковай сфэры, аднак камандаваньне і надалей застаецца ў рукох ЗША.
XS
SM
MD
LG