ВАТЫКАН. Папа Ян Павал Другі сьвяткуе сёньня 25-я ўгодкі свайго абраньня на пасаду кіраўніка Каталіцкай царквы.
Больш за 100 кардыналаў з усяго сьвету прыехалі ў Ватыкан каб павіншаваць пантыфіка.
У адмысловым звароце, Папа, сярод іншага зьвярнуў увагу на апошнія скандалы вакол каталіцкай царквы, зьвязаныя з сэксуальнымі дамагальніцтвамі сьвятароў, ды заклікаў іх да цнатлівасьці.
Галоўныя сьвяткаваньні, уключна з урачыстай імшой, якую адслужыць Ян Павал Другі, праходзяць на пляцы сьвятога Пятра ў Рыме.