НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі ААН будзе сёньня галасаваць праект рэзалюцыі ў ірацкім пытаньні, які прапанавалі ЗША і падтрымалі Вялікая Брытанія і Гішпанія. У гэтым праекце падаецца толькі адна дата – 15 сьнежня. Да гэтага часу Кіруючая рада Іраку павінна вызначыць канкрэтны тэрмін выбараў і падрыхтаваць тэкст новай канстытуцыі.
Тым часам, міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заклікаў ЗША ўнесьці папраўкі ў праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі, якую прапанавалі Нямеччына, Францыя і Расея. Раней ЗША адрынулі патрабаваньні вызначыць у праекце канкрэтны тэрмін перадачы ўлады ў Іраку самім іракцам, а таксама надаць больш значную ролю ААН у працэсе адбудовы гэтай краіны.