ПЭКІН. Кітай запусьціў у космас першы ў сваёй гісторыі касьмічны карабель “Шэньчжоў-5” на борце якога знаходзіцца 38-мі гадовы падпалкоўнік вайсковай авіяцыіі Янг Лівэй. Заплянаваны аблёт Зямлі 14 разоў. Такім чынам, Кітай стаў трэцяй дзяржавай, пасьля ЗША і Расеі, якая запусьціла чалавека ў космас.