Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  Кітай запусьціў пілятаваны касьмічны карабель


ПЭКІН. Кітай сёньня стаў трэцяй касьмічнай дзяржавай сьвету. З касмадрому Цзюцюань на арбіту быў выведзены пілятаваны касьмічны карабель з 38-гадовым Янам Лівэем на борце. Мяркуецца, што палёт працягнецца блізу 20 гадзінаў, і за гэты час карабель 14 разоў абляціць вакол Зямлі. Носьбітам касьмічнага карабля "Шэнчжоў 5" сталася ваенная ракета. Афіцыйныя асобы Кітаю лічаць старт пасьпяховым. Прэзыдэнт краіны Ху Цзынтао, які асабіста прысутнічаў пры старце карабля, назваў місію перамогай вялікага Кітаю і гістарычным крокам кітайскага народу.
XS
SM
MD
LG