КАБУЛ. На поўдні Афганістану ўрадавае войска пры падтрымцы жаўнераў ЗША атакуе атрад талібаў. У баі ўжо загінулі прынамсі 4 талібы і адзін афганскі вайсковец.
Між тым, прадстаўнік ААН у справах Афганістану вітаў вынікі ўчорашняга галасаваньня ў ААН, якое дазволіла пашырыць рэгіён дезеяньняў Міжнародных сілаў падтрымкі па-за межы Кабулу.
Першай дадатковыя 450 жаўнераў у паўночнаафганскі горад Кундуз накіруе Нямеччына.
Кіраўнік спэцслужбаў Кундузу заявіў, што ягоны горад адчайна чакаў гэтага рашэньня і гатовы супрацоўнічаць зь міжнароднымі міратворчымі сіламі.