ВЕНА. У аўстрыйскай сталіцы адбыўся першы ад часоў вайны 1999 году раўнд перамоваў паміж прадстаўнікамі Сэрбіі і Косава.
Прэзыдэнт Косава Ібрагім Ругова заявіў, што ягоная каріна хоча быць часткай Эўрапэйскага Зьвязу і НАТА ў якасьці дэмакратычнага, міралюбівага і незалежнага народу.
У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Сэрбіі Нэбойша Човіч падкрэсьліў, што Бялград лічыць Косава неад’емнай часткай Сэрбіі, а таксама дадаў, што рэальнага дыялёгу ў часе перамоваў не было.
(Човіч) “Сёньня дыялёгу не было. Мы проста сустрэліся. Пазытыўным можна лічыць тое, што мы ў стане сесьці за адзіны стол перамоваў. Але ёсььць і негатыўныя сігналы. Дэлегацыя з Прышціны не была шматнацыянальнай, як меркавалася. У яе складзе не было прадстаўнікоў сэрбскай меншасьці. Мы чакаем тлумачэньняў у гэтай справе”.
У перамовах бралі ўдзел высокія прадстаўнікі Эўрапэйскага Зьвязу і ААН.
Пасьля вываду югаслаўскага войска з тэрыторыі Косава ў 1999 годзе, гэтыя тэрыторыі фармальна належаць да Сэрбіі, але знаходзяцца пад кіраўніцтвам адміністрацыі ААН.