Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:43 ]  Ізраіль хоча выдаліць з Заходняга берагу 15 палестынцаў

ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраільскае камандаваньне загадала выдаліць з Заходняга берагу Ярдану 15 палестынцаў, якія абвінавачваюцца ў датычнасьці да арганізацыі тэрарэстычных замахаў. Сябра палестынскага кіраўніцтва Саэб Эрэкат заклікаў міжнародную супольнасьць зганіць дзеяньняі Ізраілю. У гэты час у Паласе Газа ізраільскае войска ладзіць чарговую апэрацыю ў лягэры ўцекачоў Рафах. Паведамляецца, што раніцай у лягэр увайшлі ня менш за 40 адзінак ізраільскай баявой тэхнікі. Тэль-Авіў заяўляе, што мэтай апэрацыі ёсьць зьнішчэньне тунэляў, праз якія палестынскія ваяўнікі атрымліваюць зброю з Эгіпту.
XS
SM
MD
LG