АТЭНЫ. Апэляцыйны суд у Атэнах адхіліў запрос генеральнай пракуратуры Расеі ў справе выдачы былога кіраўніка прадпрыемства “Мэдыя-Мост” Уладзімера Гусінскага.
Суд пастанаваіў, што дзеяньні, у якіх расейскі бок абвінавачвае Гусінскага не з’яўляюцца злачынствамі ў разуменьні грэцкага крымінальнага кодэксу.
Генеральная пракуратура Расеі абвінаваціла Гусінскага ў махлярстве і фінансавых злоўжываньнях. У часе сьледзтва, грэцкія ўлады прасілі Маскву ўдакладніць сутнасьць абвінавачваньняў.
Былы мэдыя магнат, які з’яўляецца грамадзянінам Расеі і Ізраілю, сьцьвярджае, што абвінавачаньні супраць яго маюць палітычны характар.