НЬЮ-ЁРК. Рада бясьпекі ААН адзінагалосна падтрымала пашырэньне мандату міратворчых сілаў пад кіраўніцтвам НАТО ў Афганістане. Рэзалюцыя дазваляе міратворцам дзейнічаць па-за межамі сталіцы Афганістану. Пасьля галасаваньня амэрыканскі амбасадар у ААН Джон Нэграпонтэ заявіў, што прыняцьцю такога рашэньня раней перашкаджала адсутнасьць палітычнае волі. НАТО ўжо згадзілася на пашырэньне мандату. На першым этапе нямецкія войскі будуць разьмешчаныя ў паўночна-афганскім горадзе Кундуз.