БАГДАД. Двое грамадзянаў Украіны асуджаныя сёньня да 7 гадоў турмы і вялікага грашовага штрафу за спробу незаконнага вывазу з Іраку значнай колькасьці дызельнага паліва.
Памер штрафу – 2 мільёнаў 400 тысячаў даляраў ЗША для кожнага з асуджаных.
Прадстаўнік амэрыкана-брытанскай адміністрацыі ў Іраку заявіў, што гэты вырак павінен паказаць кантрабандыстам, што добрыя часы для іх ў Іраку скончыліся.