ЛЮКСЭМБУРГ. Эўрапэйскі Зьвяз выдзяліць 200 мільёнаў эўра на адбудову Іраку. Гэткае рашэньне ўхваленае сёньня на нарадзе міністраў замежных справаў карінаў Эўразьвязу ў Люксэмбургу.
Вялікая Брытанія паведаміла таксама, што дадаткова дасьць Іраку
375 мільёнаў эўра.
Паводле міністраў, адносна сьціплы памер дапамогі тлумачыцца тым, што пытаньні пра ролю ААН ў аднаўленьні Іраку і перадачу ўлады самім іракцам пакуль не вырашаныя.
У будучым тыдні ў Мадрыдзе адбудзецца канфэрэнцыя краінаў-донараў, якія гатовыя дапамагчы Іраку.