Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:36 ]  Звольненыя супрацоўнікі турмы ў Кандагары


КАНДАГАР. У Кандагары звольнены дырэктар і каля 30 супрацоўнікаў турмы, пасьля таго, як адтуль уцяклі ў суботу вязьні – 41 сябар Талібану. Талібы выкапалі тунэль працягласьцю 30 мэтраў ды ўцяклі празь яго з найбольш пільна ахоўваемай вязьніцы ў Кандагары. Між тым у Кабуле каля чатырохсот дэмабілізаваных афіцэраў наладзілі акцыю пратэста, патрабуючы вярнуць іх на працу. Прадстаўнік ураду, аднак, заявіў, што частка афіцэраў была звольненая паводле ўзросту, а частка папротсту не адпавядала сваім пасадам, таму іхныя справы пераглядацца ня будуць.
XS
SM
MD
LG