Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:27 ]  Эўразьвяз занепакоены апошнімі падзеямі на Блізкім Усходзе


ЛЮКСЭМБУРГ. Кіраўнік замежнай палітыкі Эўрапэйскага Зьвязу Гаў’ер Саляна выказаў сёньня занепакоенасьць апошнімі падзеямі на Блізкім Усходзе. Прамаўляючы ў часе спатканьня міністраў замежных справаў карінаў-сябраў Зьвязу ён у прыватнасьці зьврянуў увагу на затрымкі ў фармаваньні паўнавартаснага палестынскага ўраду, якія выкліканыя пэўнымі разыходжаньнямі паміж лідэрам Аўтаноміі Ясірам Арафатам і прэм’ерам Ахмэдам Курэям. Саляна таксама скрытыкаваў абстрэл Ізраілем сырыйскіх тэрыторыяў. Удзельнікі спатканьня ў Люксэмбургу маюць пагадзіцца ў справе выдзяленьня 200 мільёнаў эўра на аднаўленьне Іраку. Паводле іхных словаў, будучая дапамога Эўразьвязу ў Іраку будзе залежаць ад зьместу рэзалюцыю ў справе Іраку, якую мусіць ухваліць Рада Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG