КУАЛА ЛУМПУР. МАЛАЙЗІЯ. Міністры замежных справаў краінаў Арганізацыі ісьлямскай канфэрэнцыі сёньня асудзілі Ізраіль за нядаўняе бамбаваньне сырыйскай тэрыторыі. Паводле словаў міністра замежных справаў Малайзіі, гэткія захады Ізраілю могуць прывесьці толькі да абвастрэньня канфлікту ў рэгіёне.
Між тым у горадзе Рамала, прэм’ер-міністар палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курэй у часе тэрміновага паседжаньня кабінэту міністраў заявіў, што застанецца на сваёй пасадзе толькі да канца бягучага месяцу.
(Курэй) “Гэты ўрад пратрывае 20-25 дзён. Пасьля гэтага тэрміну будзе створаны новы кабінэт таксама з новым прэм’ер-міністрам”.
Сказаў Ахмэд Курэй.
У часе апошняга двухдзённага ізраільскага рэйду ў Паласу Газа без даху над галавой засталіся больш за паўтары тысячы палестынцаў. Шэсьць чалавек былі забітыя і дзясяткі параненыя.