Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  АБСЭ "шакаваная" забойствам журналіста ў Расеі

ВЕНА. Прадстаўнік Арганізацыі ў Бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) заявіў сёньня, што арганізацыя шакаваная апошнім забойствам журналіста ў Расеі. Адмысловец АБСЭ ў справе мэдыяў Фраймут Дувэ сказаў сёньня, што сьмерць Аляксея Сідарава прымушае сур’ёзна задумацца над станам свабоды слова ў Расеі. Спадар Сідараў, які быў галоўным рэдактарам газэты “Тальятінское обозреніе” быў забіты невядомымі ў мінулы чацьвер каля свайго дому. Паведамляецца, што галоўнай прычынай забойства Сідарава была ягоная прафэсыйная дзейнасьць. Летась, Міжнародны Інстытут прэсы зьмясьціў Расею на другім мейсцы пасьля Калюмбіі, сярод найбольш небясьпечных краінаў для журналісцкай працы.
XS
SM
MD
LG