Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:19 ]  Амэрыканскі жаўнер забіты на поўначы Іраку


БАГДАД. У Іраку працягваюць гінуць амэрыканскія жаўнеры. Сёньня на поўначы краіны быў забіты адзін жаўнер, а яшчэ адзін паранены, калі выбухнуў вайсковы аўтамабіль. “Ніхто ня здолее застрашыць жаўнераў кааліцыі і ірацкі народ”, - сказаў кіраўнік цывільнай амэрыкана-брытанскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр, камэнтуючы ўчорашні замах у цэнтры Багдаду. Тады замахоўцы-самагубцы накіравалі два аўтамабілі, наладаваныя выбухоўкай на агароджу вакол гатэля, дзе, сярод іншых, жывуць амэрыканскія грамадзяне і сябры кіруючай рады Іраку. Загінулі прынамсі 6 асобаў, а некалькі дзясяткаў былі параненыя. Між тым у горадзе Тікрыт цягам апошніх сутак амэрыканскія жаўнеры затрымалі 34 асобы, што падазраюцца ва ўдзеле ў нападах на вайскоўцаў кааліцыі.
XS
SM
MD
LG