Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:41 ]  Сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу

БРУСЭЛЬ. Сёньня адбудзецца сустрэча міністраў замежных справаў Эўразьвязу. На парадку дня сустрэчы – абмеркаваньне фінансавае дапамогі Іраку. Мяркуецца, што гаворка пакуль пойдзе толькі адносна 200 мільёнаў эўра, якія аб’еднаная Эўропа ўжо паабяцала выдаткаваць на аднаўленьне Іраку. Далейшая дапамога зьвязаная з рашэньнем Рады бясьпекі ААН. Францыя ды Нямеччына заявілі, што прапанаваны Злучанымі Штатамі праект рэзалюцыі Рады бясьпекі не дае дастатковае ўлады ААН у аднаўленьні Іраку, а таксама не гарантуе хуткую перадачу ўлады ў краіне самім іракцам. Усе 15 кріанаў-сябраў Эўразьвязу заявілі, што ААН мусіць адыгрываць асноўную ролю, у той час, як аб’еднаная Эўропа - важную ролю ў адраджэньні Іраку.
XS
SM
MD
LG