Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:34 ]  Выбух у Багдадзе каля гатэлю ў цэнтры гораду

БАГДАД 6 чалавек загінулі і прынамсі 10 былі параненыя ў выніку выбуха сёньня днём у цэнтры ірацкай сталіцы, каля гатэлю “Багдад”. У гатэлі жывуць амэрыканскія афіцэры і некаторыя прадстаўнікі Кіруючай Рады Іраку. Выбух адбыўся каля прапускнога пункту, калі ахоўнікі імкнуліся спыніць аўтамабіль, што накіроўваўся да гатэлю. Сярод ахвяраў мясцовыя жыхары і адзін амэрыканскі жаўнер. Кіраўнік грамадзянскай адміністрацыі Іраку Поль Брэмер асудзіў напад і заявіў, што тэрарысты імкнуцца толькі адцягнуць увагу ад таго прагрэсу, які быў зроблены пасьля вызваленьня Іраку.
XS
SM
MD
LG