АНКАРА
Прэм’ер-міністр Турэччыны Таіп Эрдаган заявіў сёньня, што турэцкія войскі зьбіраюцца ўвайсьці ў Ірак толькі дзеля таго, каб стабілізаваць сытуацыю ў краіне. На зьезьдзе сваёй партыі Справядлівасьці і разьвіцьця Эрдаган сказаў, што Турэччына ўвойдзе ў Ірак толькі з гуманітарнымі і мірнымі мэтамі. Некалькі прадстаўнікоў ірацкай кіруючай Рады заявілі, што не жадаюць бачыць войскі з суседніх краінаў на тэрыторыі краіны