Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:33 ]  Гавал называе рэжым Лукашэнкі ганьбай для Эўропы

“Рэжым Аляксандра Лукашэнкі -- ганьба для Эўропы”, – заявіў былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал. Сёньня амэрыканская газэта The Washington Post друкуе артыкул Вацлава Гаўла “Душа нацыі”, дзе ён разважае пра супраціў таталітарным рэжымам і пра немагчымасьць ва ўмовах фальшаванай прапаганды ацаніць сапраўднае значэньне падпольнага супраціву, які вядзе урэшце рэшт да распаду рэжыму. Былы прэзыдэнт Чэхіі заклікае замежных лідэраў падтрымліваць дысыдэнтаў і называе ганьбай для Азіі рэжым хунты ў Бірме, ганьбай для Лацінскай Амэрыкі рэжым Кастра на Кубе і ганьбай для Эўропы -- рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG