КАБУЛ
Афганскія ўлады зачынілі штодзённую дзяржаўную газэту, якая нядаўна апублікавала сэрыю артукулаў з крытыкай дзейнасьці ўраду Хаміда Казая. Галоўны рэдактар выданьня Мірхайдар Мотахар паведаміў, што ўлады загадалі неадкладна спыніць друкаваньне чарговага нумару газэты, якая называецца “Армон малі” (“жаданьні народа”). Прадстаўнік міністэрства інфармацыі Афганістану заявіў, што рашэньне закрыць газэту было выкліканае найперш эканамічнымі прычынамі