АНКАРА. Чатыры курдзкіх паўстанцы загінулі ўчора ў выніку апэрацыі ўрадавых войскаў на ўсходзе Турэччыны. Вайскоўцы заявілі, што забітыя – ваяры ўзброеных атрадаў Курдзкай рабочай партыі. За амаль 20 гадоў вайны турэцкіх войскаў з курдзкімі паўстанцамі загінулі каля 36 тысячаў чалавек. Турэччына папрасіла ЗША дапамагчы ў барацьбе супраць курдзкіх атрадаў, якія базуюцца на поўначы Іраку.