ДЭНПАСАР. ІНДАНЭЗІЯ. У Інданэзіі на выспе Балі экстрэмісты плянавалі новыя тэрарыстычныя напады, -- заявіў сёньня шэф паліцыі Балі. Паводле яго, нядаўна былі знойдзеныя і абяшкоджаныя два магутных выбуховых прыстасаваньні. Год таму – 12 кастрычніка 2002 году – 202 чалавекі, пераважна замежныя турысты, загінулі ў выніку тэракту на гэтай выспе. Сёньня на Балі дзеля ўдзелу ў мэмарыяльнай імшы з нагоды гадавіны трагедыі прыбыў прэм'ер-міністар Аўстраліі Джон Хаўард. Сярод загіблых было 88 аўстралійцаў.