ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аб’явіў пра ўзмацненьне санкцыяў супраць Кубы. У прыватнасьці ўводзяцца сур’ёзныя абмежаваньні на паездкі амэрыканцаў у гэтую краіну.
Паводле Буша, узмацненьне санкцыяў выкліканае апошняй хваляй рэпрэсыяў кубінскіх уладаў супраць дэсыдэнтаў.