Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  Аль-Кідва: пабудова Ізраілем "сьцяны бясьпекі" гэта канец працэсу мірнага ўрэгуляваньня

ААН. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан асудзіў апэрацыю ізраільскага войска ў лягэры Рафах у паласе Газа, у выніку якой былі забітыя прынамсі 7 палестынцаў, у тым ліку і падлеткі, а болей за 50 былі параненыя. У Радзе Бясьпекі ААН прайшло закрытае абмеркаваньне плянаў Ізраілю пабудаваць гэтак званую “сьцяну бясьпекі” на Заходнім Беразе Ярдану. Прадстаўнік Палестыны Насэр аль-Кідва заявіў, што калі сьцяна будзе пабудаваная, дык гэта будзе азначаць сканчэньне працэсу мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе. (Кідва) "Цяпер наступіў момант ісьціны. Калі Ізраіль, які ёсьць акупантам, спыніць пабудову сьцяны, дык тады застанецца надзея на стварэньне незалежнай палестынскай дзяржавы і суіснаваньне дзвюх незалежных дзяржаваў. Але калі Ізраілю будзе дазволена працягваць свае незаконныя захады, дык ніякай гаворкі пра дзьве незалежныя дзяржавы, быць ня можа. Гэта прывядзе да яшчэ больш трагічных і радыкальных рашэньяў ці пастаяннага канфлікту". Між тым Ізраіль заявіў, што ягонае войска застанецца ў лягэры Рафах, каб зьнішчыць падземныя тунэлі, праз якія палестынцы перапраўляюць зброю.
XS
SM
MD
LG