ОСЛА. Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру сёлета стала пісьменьніца і юрыст зь Ірану, праваабаронца Шырын Эбадзі. Нобэлеўскі камітэт у Осла абвесьціў, што 54-гадовая Эбадзі ганараваная прэміяй за актыўную абарону правоў жанчынаў і дзяцей, за тое, што яна займалася судовымі справамі, якіх больш ніхто не хацеў браць.
Гэта першая жанчына-мусульманка, якая атрымала прэмію за ўсю 100-гадовую гісторыю яе існаваньня.
Шырын Эбадзі некалькі разоў сядзела ў іранскай турме ды была названая пагрозай для ісьлямскай сыстэмы.
Спадарыня Эбадзі сказала, што не чакала, што атрымае Нобэлеўскую узангароду.
(Эбадзі) “Да сёньняшняга дня я нават ня ведала, што мяне намінавалі на атрыманьне ўзнагароды і пачуўшы ў радыё сваё імя я была шакаваная. Дазвольце мне спачатку выйсьці з гэтага шокавага стану, тады я скажу, што буду рабіць далей”.
Сказала Шырын Эбадзі.
Спадарыня Эбадзі была выбраная з 165 кандыдатаў, сярод якіх Папа Ян Павал другі, былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл ці ірляндскі сьпявак, ліэр гурту Ю2 Бона.
Шырын Эбадзі атрымлівае віншаваньні з усяго сьвету, у тым ліку ад генеральнага сакратара ААН ды ўраду ЗША.
Іранскія рэфармісты шчыра віталі навіну пра ўзнагароду сваёй адзінадумцы, аднак дзяржаўная мэдыі папросту падалі сьціплую навіну, у якой толькі канстатуецца факт, што Шырын Эбадзі атрымала Нобэлеўскую прэмію.
Урад Ірану афіцыйна вітаў узнагароджаньне Шырын Эбадзі.