Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:49 ]  ЗША спрадзяюцца, што Рада Бясьпекі ўхваліць амэрыканскі праект рэзалюцыі ў справе Іраку


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў, што ЗША дагэтуль маюць надзею на тое, што Рада Бясьпекі ўхваліць запрапанаваную Вашынгтонам рэзалюцыю ў справе Іраку, якая сутыкнулася з крытыкай іншых сябраў Рады. Паўэл заявіў, што ЗША “спрабуюць прыслухацца” да крытычных заўвагаў на адрас праекту рэзалюцыі. Аднак у чацьвер, амбасадар Злучаных Штатаў у ААН Джон Неграпонтэ сказаў, што Вашынгтон ня будзе уносіць нейкія значныя зьмены ў праект і верыць у тое, што міжнародная супольнасьць пагодзіцца накіраваць войска і грошы ў Ірак каб дапамагчы адбудаваць гэтую краіну. Між тым, генеральны сакратар ААН Кофі Анан, а таксама Францыя і Расея – сталыя сябры Рады Бясьпекі – заявілі, што ў амэрыканскім прекце рэзалюцыі, Арганізацыі Аб’еднаных нацыяў надаецца занадта малая роля ў аднаўленьні Іраку, а таксама не парадугледжаная хуткая перадача ўлады ў краіне самім іракцам.
XS
SM
MD
LG