Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:10 ]  Шырын Эбадзі -- ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру


ОСЛА. Ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру сёлета стала пісьменьніца і юрыст зь Ірану, праваабаронца Шырын ЭбадзІ. Нобэлеўскі камітэт у Осла абвесьціў, што 54-гадовая ЭбадзІ ганараваная прэміяй за актыўную праваабарончую дзейнасьць. Кіраўнік камітэту Оле Данбольд Мьёэс сказаў: “Самыя актыўныя намаганьні яна прыкладае ў барацьбе за правы жанчынаў і дзяцей. Юрыст, пісьменьніца, выкладчыца. Яна мужна абараняе гэтыя правы і ў сябе на радзіме. У Іране, і за мяжой. Высокі прафэсыянал сваёй працы, яна ніколі не палохалася пагрозаў.” Сказаў кіраўнік Нобэлеўскага камітэту. Да ісьлямскай рэвалюцыі ў Іране Шырын ЭбадзІ была судзьдзёй. Міжнародныя праваабарончыя раганізацыі, палітычныя і грамадзкія дзеячы шэрагу краінаў накіравалі віншаваньні Шырын ЭбадзІ.
XS
SM
MD
LG