Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Пол Брэмэр: жыцьцё ў Іраку нармалізуецца

БАГДАД. Нягледзячы на тое, што гвалтоўныя дзеяньні працягваюцца, жыцьцё ў Іраку паступова нармалізуецца, -- заявіў сёньня кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр. У інтэрвію тэлекампаніі Эй Бі Сі Брэмэр адзначыў, што ЗША дамагліся “вялікага прагрэсу” ў справе нармалізацыі сытуацыі ў Іраку. Сярод іншага -- адноўленае забесьпячэньне гарадоў вадой і электрычнасьцю, зноў працуюць ірацкія школы. Тым часам, прыйшлі новыя пацьверджаньні напружанасьці у Іраку. Адбыўся напад на амэрыканскі патруль у дзьвюхстах кілямэтрах на поўнач ад Багдаду. Тры нападнікі былі параненыя. Яшчэ чатыры чалавекі ўцяклі. У горадзе Бакуба чатыры афіцэры паліцыі былі параненыя, калі невядомыя закідалі гранатамі паліцэйскі пастарунак. Учора адбыліся чатыры напады, у выніку якіх загінулі пяць амэрыканскіх жаўнераў, восем іракцаў і афіцэр іспанскай выведкі.
XS
SM
MD
LG