ПЭКІН. Улады Кітаю пацьвердзілі сёньня, што запуск пілятаванага касьмічнага караблю адбудзецца на наступным тыдні. Карабель абляціць Зямлю 14 разоў, а не адзін, як паведамлялася раней. Магчыма, на борце будзе некалькі касманаўтаў. У паведамленьні агенцтва Сыньхуа гаворыцца таксама, што ўсе яны – дасьведчаныя вайсковыя пілёты. Дакладная дата не паведамляецца. Агенцтва толькі пацьвярджае, што карабель мае стартаваць 15, 16 ці 17 кастрычніка.