ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў выступіў супраць крытыкаў вайсковай апэрацыі ў Іраку, заявіўшы, што ў Вашынгтону папросту не было іншага выхаду. Прамаўляючы ў чацьвер на адной з вайсковых базаў, Буш адзначыў, што вайна была неабходная, каб абараніць амэрыканскі народ. (Буш) “Я дзейнічаў, бо не хацеў пакінуць лёс амэрыканскага народу ў рукох шалёнага чалавека. Я ня мог стаяць, чакаць і верыць ў здаровы сэнс і разважнасьць Саддама Хусэйна”. Белы Дом пэрыядычна крытыкуюць у ЗША і за мяжой за тое, што ў Іраку дагэтуль ня знойдзеняа зброя масавага зьнішчэньня, якая, паводле адміністрацыі Буша, за часоў рэжыму Хусэйна, непасрэдна пагражала Злучаным Штатам. Між тым адмысловая камісыя Палаты прадстаўнікоў амэырканскага парляманту ўхваліла выдзяленьне амаль 87 мільярдаў даляраў на аднаўленьне Іраку і Афганістану. Гэта значыць, што ўжо ў наступным тыдні гэтае пытаньне будзе абмеркаванае ў часе паседжаньня Палаты.