БЭРЛІН. Нямеччына дасьць Расеі 300 мільёнаў эўра на ўтылізацыю атамных падводных лодак. У заяве нямецкага міністэрства фінансаў гаворыцца, што адпаведная дамова тэрмінам на 6 гадоў была падпісаная ў Екацярынбургу, дзе адбылася сустрэча канцлера Нямеччыны Шродэра і прэзыдэнта Расеі Пуціна.
Расея ўжо скончылая ўтылізацыю 40 падлодак Паўночнага флёту. На злом трэба разабраць яшчэ 103 атамныя субмарыны, 76 зь якіх маюць атамныя рэактары.