Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:02 ]  Прынамсі 10 чалавек загінулі за мінулыя суткі ў Іраку

БАГДАД. Прынамсі 10 чалавек загінулі за мінулыя суткі ў Іраку. Сярод іх – гішпанскі дыплямат Хосэ Антоніо Гомэз, які быў забіты, калі на званок адчыніў дзьверы сваёй рэзыдэнцыі ў Багдадзе невядомаму наведвальніку. А ў выніку самагубчага замаху ў пастарунку багдадскай паліцыі загінулі прынамсі 8 чалавек, а дзясяткі былі параненыя. Тэрарыст-самагубца накіраваў у будынак паліцыі аўтамабіль з выбуховымі рэчывамі.
XS
SM
MD
LG