БАГДАД. У Багдадзе падарваны паліцэйскі пастарунак. Тэрарыст-самагубца накіраваў на будынак аўтамабіль з выбуховымі рэчывамі. Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што ў выніку загінулі тры паліцыянты і пяць цывільных асобаў. Сёньня ж у ірацкай сталіцы быў забіты гішпанскі дыплямат – яго застрэлілі, калі ён раніцай выходзіў з дому. Камандаваньне паведаміла таксама і пра сьмерць амэрыканскага жаўнера ў часе ракетнага абстрэлу вайсковага канвою. Тым часам, кіраўнік амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр вядзе перамовы з Кіруючай радай Іраку пра магчымае разьмяшчэньне ў краіне турэцкіх войскаў. Ірацкія лідэры катэгарычна пярэчаць супраць ініцыятывы Анкары.