Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:16 ]  Новы тэракт палестынскіх экстрэмістаў

ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае радыё паведаміла пра новы тэракт палестынскіх экстрэмістаў. На Заходнім беразе Ярдану, недалёка ад гораду Тулькарм, тэрарыстка-сьмяротніца падарвала сябе на ізраільскім блёк-пасту. Паведамляецца, што параненыя два чалавекі. Напад адбыўся адразу ж пасьля таго, як Ізраіль накіраваў дадатковыя войскі на Заходні бераг Ярдану і ў Паласу Газа. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон папярэдзіў кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі, што ў адпаведнасьці зь мірным плянам экстрэмізму павінен быць пакладзены канец. У іншым выпадку, сказаў ён, палестынскай дзяржавы ня будзе.
XS
SM
MD
LG