Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  70 чалавек загінулі ў сутычках афганскіх груповак


КАБУЛ. На поўначы Афганістану другі дзень працягваюцца сутычкі паміж фармаваньнямі двох варагуючых вайсковых камандзераў – таджыка Аты Махамада і ўзьбека Абдулы Рашыда Дустума. Баі ўспыхнулі ўчора ў 50 кілямэтрах ад гораду Мазары-Шарыф. Загінулі ўжо болей, як 70 чалавек. Міністар унутраных справаў Афганістану Алі Ахмад Джалалі выпраўляецца ў Мазары-Шарыф дзеля ўрэгуляваньня канфлікту. Афганскі ўрад зьбіраецца распусьціць рэгіянальныя ўзброеныя фармаваньні.
XS
SM
MD
LG