ЛЁНДАН. Каралева Вялікай Брытаніі Элізавета Другая сёньня на адмысловай урачыстай цырымоніі ў Букінгэмскім палацы ўзьвяла ў ранг рыцару актора Роджэра Мура – аднаго з выканаўцаў ролі Джэймса Бонда. На гэтай жа цырымоніі рок-сьпеваку Стынгу было нададзенае званьне кавалера Ордэну Брытанскай імпэрыі другой ступені. 75-гадовы Мур стаў рыцарам за сваю дабрачынную дзейнасьць – ён актыўна супрацоўнічае зь Дзіцячым фондам ААН. Іншы знакаміты выканаўца ролі Джэймса Бонда – Шон Конэры – быў ганараваны рыцарскім званьнем у дзьвюхтысячным годзе.