ЕКАЦЕРЫНБУРГ. РАСЕЯ.Сёнья ў гэтым расейскім горадзе завяршаецца расейска-нямецкі саміт. Чакаецца, што канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр і прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін абмяркуюць міжнародныя праблемы ды падпішуць шэраг двухбаковых пагадненьняў, у тым ліку і ў справе транзыту нямецкіх узброеных сілаў, якія бяруць удзел у міратворчай апэрацыі ў Афганістане.
Нямеччына ёсьць найвялікшым гандлёвым партнэрам Расеі.