КАБУЛ. Урад Афганістану сёньня вітаў рашэньне НАТО, паводле якога міжнародныя міратворчыя сілы могуць быць разгорнутыя па-за межамі сталіцы. У заяве афганскага міністэрства замежных справаў канстатуецца, што гэта паспрыяе “палітычным аднаўляльным працэсам”. Зараз усе пяць з паловаю тысячаў міратворцаў знаходзяцца ў Кабуле. Кіраўнік краіны шмат разоў зьвяртаўся да краінаў, якія удзельнічаюць у рэканструкцыі Афганістану, каб іхныя вайскоўцы патрулявалі і іншыя часткі краіны.