Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:15 ]  Абвешчаныя чарговыя нобэлеўскія ляўрэаты


СТАКГОЛЬМ. Нобэлеўская прэмія ў хіміі прысуджаная сёлета двом амэрыканцам – Пітэру Эгрэ і Радэрыку МакКінану. Швэдзкая акадэмія навукаў абвесьціла, што навукоўцы ўзнагароджаныя за выдатныя адкрыцьці ў галіне перамяшчэньня соляў і вады скрозь клеткавыя мэмбраны. І толькі што прыйшло яшчэ адно паведамленьне са Стакгольму – ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі сталі амэрыканец Робэрт Энгл і брытанец Клайв Грэнджэр.
XS
SM
MD
LG