ІСЬЛЯМАБАД. Улады Пакістану абвесьцілі пра ўзнагароджаньне ў 43 тысячы даляраў за інфармацыю пра забойцаў Азама Тарыка, кіраўніка самай буйной экстрэмісцкай групоўкі мусульманаў-шыітаў. Аўтамабіль Тарыка быў абстраляны ў прымесьці Ісьлямабаду ў панядзелак. Забойцы ўцякалі. Забойства выклікала буйныя хваляваньні ў шэрагу гарадоў Пакістану.